Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Велікодныя сустрэчы

Дата: 14 апреля 2015 в 09:17, Обновлено 13 ноября 2022 в 17:19
2 783 просмотра

У другі дзень светкавання Вялікадня ў дзіцячым садку прайшлі музычныя забавы, прысвечаныя гэтаму святу. Выхаванцы спявалі вясновыя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні. Дзеці прыбіралі Лявона з Лявоніхай, якія потым танчылі пад “Лявоніху”, пераносілі пафарбаваныя яйкі ў драўляных лыжках, гулялі ў біткі. Вялікую цікавасць выклікала гульня “Дакаці яйка да талеркі”, удзельнікі якой павінны былі прысесці недалёка ад талеркі з цукеркамі:
Будзем зараз так гуляць:
Будзем яечкі качаць
Вунь да тых цукерак,
Што відаць з талеркі.
Чыё яйка дакранецца,
Той з цукеркай застанецца.
У гэтую гульню гулялі не толькі выхаванцы, але і выхавальнікі: кожны хацеў паспрабаваць смачненькую цукерку!
Даспадобы прыйшлася і гульня “Перадай яйка”: стоячы ў коле дзеці перадавалі адзін аднаму велікоднае яйка. На кім музыка спынялася, той выходзіў у сярэдзіну карагода і танчыў пад вясёлую народную музыку. Дзеці паказвалі сваё уменне ў гульні “Лепшы танцор”, у якой трэба было танчыць, трымаючы яйка між ілбоў.
Нікога гэтае свята не пакінула абыякавым. Дзеці выходілі з музычнай залы з радаснымі ўсмешкамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.