Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З кнігай жыць - век не тужыць

Дата: 4 апреля 2016 в 14:25, Обновлено 13 ноября 2022 в 17:19
1 778 просмотров

З кнігай жыць – век не тужыць
Выхаванне чытацкай культуры вучняў заўсёды застаецца актуальнай задачай як сям’і, так і школы. Выхаванне любові да кнігі пачынаецца яшчэ маленстве. У наш камп’ютарны век чытанне, на жаль, адыходзіць на задні план. Значыць настаўнікам-філолагам, настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям групы падоўжанага дня праблему выхавання чытацкай культуры вучняў трэба ставіць на першы план.
Яшчэ сотні год назад нашы продкі выхоўвалі сваіх дзетак казкамі, легендамі, паданнямі, сказамі, міфамі. Прыказкі і прымаўкі дзеткам неслі мудрасць законаў жыцця, загадкі развівалі фантазію. Час змяніўся, а дзеці заўсёды застаюцца дзецьмі. Яны любяць віктарыны, інтэлектуальныя гульні іг.д.
Штогод у нашым ВПК праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы па выхаванні чытацкай культуры навучэнцаў. Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, які штогод праводзіцца 2 красавіка ў многіх краінах, 1 красавіка ў нас прайшла акцыя “З кнігай жыць – век не тужыць”. Праводзілася яна пад дэвізам : “Каб ластаўкай родныя словы запелі, і родныя словы, і першыя кніжкі.”Аўтарам гэтых слоў з’яўляецца беларускі пісьменнік Мар’ян Дукса.
Наша акцыя пачалася з экскурсіі ў Макранскую сельскую бібліятэку. Першакласнікі разам з Ганчаровай Аленай Фёдараўнай, выхавацелем групы падоўжанага дня, наведалі бібліятэку, дзебібліятэкар Мельнікава Марына Аляксандраўна расказала дзецям пра цікавую работу з кнігамі, пра іх тэматычную разнастайнасць. Дарэчы, Ганчарова Алена Фёдараўна і Паніва Таццяна Міхайлаўна, класны кіраўнік 1 класа, на працягу ўсяго навучальнага года ўжо неаднаразова праводзілі цікавыя мерапрыемствы па выхаванні ў дзяцей любові да кнігі.(Напрыклад, падарожжа “У госці да дзядулі Карнея”, сустрэча з беларускай казкай і інш.).
Акцыя працягнулася мерапрыемствам. Пачалося яно маім уступным словам пра першыя кнігі, пра буквар. Далей вучаніцы 10 класа, Іваннікава Анастасія і Філіпава Ксенія, падрыхтавалі і правялі з першакласнікамі віктарыну. Актыўна нашы малышы адказвалі на пытанніказачнай віктарыны, разгадвалі загадкі, абмяркоўвалі прыказкі і прымаўкі пра кнігі, ролю асветы і навукі, расказалі пра свае цікавыя кніжкі, пра любімых казачных герояў.
На памяць кожны першакласнік атрымаў памятку, дзе змешчаны беларускія народныя прыказкі і прымаўкі, вершы беларускіх аўтараў аб ролі кнігі, выявы Еўфрасінні Полацкай, асветніцы, перапісчыцы кніг, і Францыска Скарыны, першадрукара, пісьменніка і перакладчыка. На завяршэнні дзесяцікласніцы падарылі навучэнцам дзіцячыя кнігі, якія сталі пачаткам новай класнай бібліятэчкі для першакласнікаў. Няма сумненняў, што нашы малышы з кніжкай не растануцца ніколі, і яна стане для іх акенцам у новы свет ведаў!

З павагай, Цывілька Алена Уладзіміраўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
першай кваліфікацыйнай катэгорыі
ДУА “Макранскі ВПК д/с - СШ”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.