Рэкамендацыі па напісанню экзаменацыйнага пераказу (11 клас)
ПАВАЖАНЫЯ ВЫПУСКНІКІ!
На экзамене па беларускай мове вам прапаноўваецца напісаць пераказ, які дазволіць праверыць розныя бакі вашай моўнай і маўленчай падрыхтоўкі.
Для паспяховага напісання экзаменацыйнай работы вам рэкамендуецца наступны парадак дзеянняў:
· уважліва праслухайце тэкст і вызначце асноўную думку;
· падумайце, да якога стылю мовы і тыпу маўлення належыць тэкст;
· абавязкова складзіце рабочы план пераказу;
· абазначце для сябе, якія моўныя сродкі найбольш неабходны для раскрыцця асноўнай думкі;
· аднавіце ў памяці тэкст з улікам стылю, тэмы, асноўнай думкі, тыпу маўлення;
· пры напісанні чарнавога варыянта памятайце пра пабудову тэксту, яго лагічнасць, дакладнасць, паслядоўнасць, пра лексічнае і сінтаксічнае багацце мовы, не скажайце факты, плаўна пераходзьце ад адной часткі да другой;
· прачытайце чарнавы варыянт і падумайце, ці неабходна ўнесці дапаўненні ў змест і выкарыстаць больш удалыя моўныя сродкі, ці трэба недзе перабудаваць сказы, каб пазбегнуць беднасці і аднастайнасці канструкцый;
· праверце пераказ з улікам арфаграфічных і пунктуацыйных нормаў;
· прыступайце да чыставога варыянта пераказу.
ПЕРАКАЗ АЦЭНЬВАЕЦЦА ДЗВЮМА АДЗНАКАМІ:
ПЕРШАЯ – за змест і камунікатыўныя веды;
ДРУГАЯ – за моўныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя навыкі.
ПЕРАД ЭКЗАМЕНАМ СУПАКОЙЦЕСЯ, НЕ ХВАЛЮЙЦЕСЯ, УСЮ ЎВАГУ ЗВЯРНІЦЕ НА ТЭКСТ, НА ЭМАЦЫЯНАЛЬНЫ БОК ВЫКАЗВАННЯ.
НЕ СПЯШАЙЦЕСЯ Ў НАПІСАННІ ПЕРАКАЗУ!
ВЕЛЬМІ ЎВАЖЛІВА ПРАВЕРЦЕ СВОЙ ЧЫСТАВЫ ВАРЫЯНТ!
ПОСПЕХУ ВАМ!!!