Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 128 человек

Рэкамендацыі па напісанню экзаменацыйнай дыктоўкі ( 9 клас)

Дата: 8 мая 2015 в 12:51

Рэкамендацыі па напісанню экзаменацыйнай дыктоўкі

                                                (9 клас)

Паважаныя дзевяцікласнікі!

Каб на экзамене па беларускай мове паспяхова напісаць дыктоўку,

рэкамендуем рабіць наступнае:

 

1.                Настрой свае думкі на беларускі лад, больш чытай і размаўляй па-беларуску, удасканальвай зрокавую і слыхавую памяць. Успамінай і прымяняй у час пісьма вядомыя табе правілы беларускага правапісу.

2.                У час дыктоўкі сканцэнтруй увагу на тэксце, уважліва выслухай першае чытанне, зразумей тэкст, адзнач цяжкія месцы і падумай над імі.

3.                Не спяшаючыся, абдумваючы кожнае слова, запісвай тэкст прыгожым і разборлівым почыркам.

4.                У час праверкі думай над складам слоў і сказаў, над арфаграмамі і пунктаграмамі. Пастарайся пазбегнуць памылак пры напісанні е і я (пераход е ў я ў першым складзе перад націскам), д і дз, т і ц (правілы дзекання і цекання), у і ў, ь (раздзяляльны) і ' (апостраф).

5.                Звярні ўвагу на перанос слоў.

6.                Задумайся над магчымымі ўскладненнямі простых і складаных сказаў (аднародныя члены, пабочныя словы і сказы, звароткі, устаўныя канструкцыі, простая мова і г. д.).

7.                Асаблівую ўвагу ўдзяляй сказам са злучнікам і.

 

ВЯЛІКІХ ТАБЕ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.